Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2023

Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

21 лютага Каладзішчанская сярэдняя школа адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. У Дзень роднай мовы традыцыйна ў ДУА "Каладзішчанская СШ" была праведзена акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” з мэтай выхавання ў вучняў любові і павагі да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа. Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.   
 З нагоды свята была праведзена акцыя "Пажаданні роднай мове". Дзеці і настаўнікі жадалі беларускай мове квітнець, развівацца, пашырацца і заставацца такой жа пявучай і мілагучнай назаўсёды. Таксама на перапынку вучняў чакала гульня "Маё любімае слова па-беларуску". Дзеці запісвалі свае любімыя словы на беларускай мове, якія часцей за ўсё ўжываюць. Самымі папулярнымі словамі сталі "матуля", "кветка"," Беларусь" і "дзякуй".     
 

 
 Для вучняў 11 «Б» класа была праведзена гульня-віктарына «Дакраніся да роднага слова». Мэтай мерапрыемства было паўтарэнне правіл і слоў на роднай мове, выхаванне павагі і пачуццяў любові да Радзімы, беларускага слова.
У гульні прынялі ўдзел 2 каманды : «Буслы», і «Жіхары». Для іх былі прапанаваны самыя разнастайныя конкурсы і віктарыны, такія як : «Перакладчыкі», «Шарада», «Словаведы», «Нельга забыць», «Знаўцы беларускага фальклору», «Конкурс капітанаў» «Шыфроўка», «Пазнай партрэт пісьменніка». Гульня праходзіла ў вострай і напружанай барацьбе. Каманды вельмі захапіліся выкананнем заданняў, праявілі кемлівасць, знаходлівасць, узаемападтрымку. Прадэманстравалі свае веды роднай мовы. І нягледзячы на тое, што ў гульні былі і пераможцы, і пераможаныя, усе засталіся задаволенымі.

У межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы былі праведзены інтэрактыўныя перапынкі для вучняў 3-4,6-7 класаў "Намалюй беларускае слова" і "Моўныя галаваломкі". Мерапрыемствы былі накіраваны на развіццё творчых здольнасцей вучняў, пашырэнне слоўнікавага запасу, фарміраванне вобразнага мыслення. Выкарыстанне моўных галаваломак дазволіла вучням у гульнявой форме прадэманстраваць не толькі свае веды пра асаблі.

Разделы сайта