Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Фондавая дзейнасць

Асноўная задача захоўвання фондаў - стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць фізічную захаванасць музейных прадметаў, даступнасць для выкарыстання. Для уліку фондаў у музеі ёсць кніга уліку экспанатаў, амаль ўсе экспанаты маюць свой інвентарны нумар. Экспанаты размешчаны ў вітрынах, шафах, на стэндах. Сёння ў нас больш за 1000 экспанатаў асноўнага і дапаможнага фонду. Наяўныя сабраныя матэрыялы  фондаў музея адпавядаюць профілю музея. Фондавая праца ўключае дзве бесперапынна звязаныя паміж сабой мэты: захаванне і папаўненне музейнага фонду, і прыцягненне вучняў да асэнсаванай, мэтанакіраванай  пазнавальнай дзейнасці.

Матэрыялы асноўнага фонду:

прылады працы:

каваныя сякера, серп, сякера, нож ад безкалёснай сахі  і іншыя прадметы;

прадметы хатняга ўжытку і іх начыненне:

мэбля, посуд, маслабойкі, сіта, прасы, самавар, ухват, медны званок, урубель, чэскі, калаўрот, куфар, ручная швейная машынка, газавая лямпа, падсвечнік і іншыя прадметы;

прадметы прыкладной народнай творчасці:

вышыўкі, фіранкі, каўнерыкі, ручнікі, посцілкі, сукенкі, сурвэткі і іншыя прадметы;

выяўленчыя матэрыялы:

карціны, партрэты, фатаграфіі, малюнкі, значкі, медалі, маркі, схемы, карты і іншыя прадметы;

пісьмовыя матэрыялы:

друкаваныя выданні ў выглядзе часопісаў, газет, кніг; падшыўкі газет, экзэмпляры газет ваеннага часу, некаторыя факты біяграфіі ўдзельнікаў ВАВ, ветэранаў працы,пісьменнікаў, настаўнікаў,выпускнікоў школы і іншыя прадметы;

дакументы:

пашпарт, камсамольскія білеты, прафсаюзныя квіткі, партыйныя білет, пасведчанні, мандаты;

вайсковыя атрыбуты:

салдацкі рэмень, пілотка, боты, бікдажка, рэчмяшок, шынэль, салдацкая форма, плашч-палатка, каскі, аскепкі снарадаў, гільз, патронаў;

чучалы жывёл, птушак

асабістыя рэчы,  іншыя помнікамі матэрыяльнай культуры, знаходкі, падарункі музею

альбомы:

"Лепшыя працоўныя дынастыі нашага пасёлка", "Гісторыя вуліц", "Жыў быў умелец адзін", "Яны праславілі наша мястэчка", "Радаводы сем'яў",   "Чалавек, які жыве са мной побач", "Гісторыя прадпрыемстваў і арганізацый нашага мястэчка", "Гісторыя і баявы шлях вайсковых частак", "Каладзішчанцы ў гады Вялікай Айчыннай вайны" і інш.

Матэрыялы дапаможнага фонду:

  • Матэрыялы элементаў сялянскай хаты;
  • Матэрыялы для тлумачэння  гісторыі і храналогіі развіцця пасёлка;
  • Фоталетапіс школьных гадоў;
  • Даследчыя работы навучэнцаў;
  • Матэрыялы экскурсій па музею;
  • Успаміны жыхароў вёскі, ветэранаў;
  • Лісты, паштоўкі;
  • Фотаальбомы школьнага музея.

Разделы сайта